БЕЛ Ł РУС

Прыпынена дзеянне пасведчання выдавецтва «Тэхналогія»

2.04.2026 / 13:08

Nashaniva.com

Выдавецтва прыпыніла дзейнасць у пачатку лютага.

Мінінфармацыі прыпыніла дзеянне пасведчання распаўсюдніка друкаваных выданняў «Тэхналогія».

«Навукова-вытворчым кааператывам «Тэхналогія» прапушчаны тэрмін для падачы паведамлення аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь», — паведамляе прэс-служба Мінінфарма.

«Тэхналогія» была заснавана ў 1988 годзе і стаў першым прыватным выдавецтвам у Беларусі. За гэты час выдала некалькі сотняў, калі не тысяч кніг і календароў. 

У лютым у Мінск прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюднікаў кніг. Сярод іншых былі затрыманыя заснавальнік выдавецтва Вацлаў Багдановіч, яго жонка Алена Багдановіч і дачкі Антаніна Багдановіч і Вікторыя Багдановіч. Пазней усіх, акрамя Вікторыі Багдановіч, вызвалілі. Таксама быў затрыманы галоўны рэдактар выдавецтва Зміцер Санько.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула