Двух расійскіх генералаў узнагародзілі беларускімі ордэнамі
Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падчас візіту ў Маскву ўручыў ордэны Дружбы народаў двум расійскім генералам — першаму намесніку начальніка Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ генерал-палкоўніку Віктару Пазніхіру і генерал-маёру Аляксандру Пашчанку.
Скрыншот з відэа
Цырымонія адбылася 2 красавіка ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
Хрэнін адзначыў, што ордэн сімвалізуе ўзаемны давер, павагу і агульныя гістарычныя і духоўныя каштоўнасці двух народаў. Ён таксама падкрэсліў уклад узнагароджаных у развіццё супрацоўніцтва і ўмацаванне адносін паміж краінамі.
Акрамя таго, міністр заявіў, што Беларусь і Расія працягваюць супольна дзейнічаць у пытаннях бяспекі і выступаюць за «справядлівы мір» у рэгіёне.
Чытайце таксама:
«Вы падаеце ўсім нам прыклад». Арцыбіскуп Станеўскі павіншаваў Віктара Хрэніна з 23 лютага
Лукашэнка сказаў, што Хрэнін будзе ў маі здаваць нарматывы
Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна