Грамадства1212

Падчас праверкі баявой гатоўнасці арміі Лукашэнка абышоўся без Хрэніна

Ва Узброеных сілах Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці, якая ўжо ідзе другі дзень. Як паведамляе Міністэрства абароны, у межах праверкі ў стан поўнай гатоўнасці прыводзіцца механізаванае злучэнне, а таксама прыцягваюцца дадатковыя падраздзяленні. Але дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч са свайго боку заявіў, што гэтая праверка мае дзіўную асаблівасць.

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін (у цэнтры) з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і сваім расійскім калегам Андрэем Белавусавым. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Па словах Вальфовіча, цяпер прымянялася новая схема: распараджэнне на прывядзенне вайсковай часці ў баявую гатоўнасць Лукашэнка перадаў непасрэдна камандзіру механізаванай брыгады праз дзяржсакратара Рады бяспекі, абмінуўшы Міністэрства абароны і міністра Віктара Хрэніна.

Вальфовіч таксама падкрэсліў, што Лукашэнка асабіста штодня кантралюе ход праверкі, заслухоўвае даклады пра выкананне пастаўленых задач і дае ўказанні. У той жа час міністр абароны не ўмешваецца ў працэс правядзення праверкі.

Як патлумачыў Вальфовіч, такая схема звязана з напружанай ваенна-палітычнай сітуацыяй у свеце, якая патрабуе пастаяннай высокай баявой гатоўнасці войскаў.

Летась міністр абароны Віктар Хрэнін быў апошнім чалавекам, з якім Лукашэнка нібыта публічна размаўляў. За 15 хвілін да наступлення 2026 года прапагандысты паказалі, што нібыта перад тым, як ісці выступаць у студыю — вядома, што зварот запісваецца загадзя, — Лукашэнка набірае па ўрадавай сувязі нумар міністра абароны Віктара Хрэніна і пытаецца ў яго:

«Ну, як ты жывеш там? Як там нашы праціўнікі, супернікі і, не дай бог, ворагі? Ну, ты ж разумееш, у кагосьці свята, хтосьці адзначае, а нам з табой не да святаў. Трэба ўсё бачыць, што адбываецца». 

Пасля гэтага, перадаўшы праз Хрэніна прывітанне «ўсім людзям у пагонах», Лукашэнка нібыта пайшоў рабіць свой зварот-віншаванне. 

Каментары12

  • Дзікпікавіч
    24.01.2026
    Хрэнін был на лініі ў засадзе, або ў лазне, бо чацвер лазневы дзень
  • Вадзя
    24.01.2026
    страшна, Баявая гатоўнасць можа быць відавочнай толькі на вайне. А гэта ўсё гульні ,гэта малацьба самцоў гарыл па грудзіне. Свет змяніўся ,змянілася зброя ,тэхніка ,спосабы і метады вайны. Гатоўнасць ўступіць у лакальны рэгіянальны канфлікт мо і існуе ,але якія тут могуць быць мэты у кіраўніцтва? Толькі абарончыя.
  • Лукашенко
    24.01.2026
    А што дзелаць? Сню Хрэначэта.

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску36

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў45

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема8

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

Колькі ІП цяпер у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску36

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць