БЕЛ Ł РУС

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна

2.04.2026 / 22:12

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп звольніў генеральнага пракурора краіны Пэм Бондзі. Паводле паведамленняў СМІ, рашэнне было звязана з незадаволенасцю яе працай, у тым ліку ў справе, звязанай з дасье Джэфры Эпштэйна, піша Бі-бі-сі.

Пэм Бондзі. Фота: AP

Часова выконваць абавязкі генеральнага пракурора будзе намеснік Бондзі Тод Бланш, які раней быў асабістым адвакатам Трампа.

Паводле крыніц агенцтва Associated Press, Трамп ужо некаторы час разглядаў магчымасць замены Бондзі і нават абмяркоўваў кандыдатуру Лі Зелдзіна, які цяпер узначальвае Агенцтва аховы навакольнага асяроддзя.

Асноўныя прэтэнзіі Трампа нібыта тычыліся таго, як Бондзі працавала з матэрыяламі па справе Эпштэйна, а таксама што ўзнікалі цяжкасці ў расследаваннях супраць ягоных палітычных апанентаў.

Нягледзячы на звальненне, у афіцыйнай заяве Трамп адзначыў, што лічыць Бондзі добрай спецыялісткай і высока ацэньвае яе працу.

60‑гадовая Пэм Бондзі — дасведчаная юрыстка і даўняя прыхільніца Дональда Трампа. У 2011 годзе яна была абраная генеральным пракурорам штата Фларыда і стала першай жанчынай на гэтай пасадзе. Яна працавала там да 2019 года.

У 2020 годзе Бондзі ўваходзіла ў каманду адвакатаў Трампа падчас першай спробы аб'явіць яму імпічмент. Тады прэзідэнта абвінавачвалі ў злоўжыванні ўладай — у тым, што ён нібыта ціснуў на ўлады Украіны, каб пачаць расследаванне супраць Джо Байдэна, які балатаваўся ў прэзідэнты. У выніку Трамп быў апраўданы.

Да 2024 года Бондзі кіравала юрыдычным кірункам у пратрампаўскім аналітычным цэнтры America First Policy Institute.

Пасля перамогі на выбарах у 2024 годзе Трамп вылучыў яе на пасаду генеральнага пракурора ЗША. Першапачаткова ён разглядаў іншую кандыдатуру — Мэта Гётца, але той сам адмовіўся з-за скандалаў і расследаванняў супраць яго.

У выніку Бондзі была зацверджаная Сенатам і заняла пасаду ў пачатку лютага 2025 года. На гэтай пасадзе яна прапрацавала каля года і двух месяцаў.

Чытайце таксама:

Найбліжэйшая памочніца Эпштэйна аказалася дачкой расійскага чэкіста, занятага на дзяржаўных праектах у Іране

Каля Кангрэса ЗША паставілі статую Трампа ў абдымках Эпштэйна на носе «Тытаніка»

Апублікавалі дакументы па справе Эпштэйна з абвінавачваннямі супраць Трампа

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам

Каментары да артыкула