БЕЛ Ł РУС

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны

3.04.2026 / 08:16

Nashaniva.com

Былы спецпасланнік прэзідэнта ЗША ва Украіне заявіў, што, магчыма, ёсць патрэба ў стварэнні альтэрнатыўных да НАТА ваенных альянсаў.

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu via Getty Images

У прыватнасці, Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў утварыць альтэрнатыўныя альянсы. Пра гэта ён заявіў у эфіры Fox News, піша «Украінская праўда».

На яго думку, магчыма прымяненне з боку ЗША 13‑га артыкула НАТА, загадзя папярэдзіўшы альянс і даўшы яму год на падрыхтоўку да выхаду ЗША.

«Перарабіць абарончыя структуры, якія мы маем, магчыма, стварыць іх з Японіяй і Аўстраліяй, а таксама з некаторымі з тых еўрапейскіх краін, якія гатовыя ўступіць у вайну, такімі як новая, зноў уключаная Германія ці Польшча. Ці нават Украіна, якая таксама праявіла сябе як добры саюзнік», — сказаў генерал Кіт Келаг.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула