Шры-Ланка прапанавала Беларусі запусціць рэгулярныя авіярэйсы
Шры-Ланка прапанавала Беларусі наладзіць рэгулярныя прамыя авіярэйсы паміж дзвюма краінамі. Гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас сустрэчы кіраўнікоў транспартных ведамстваў, паведамляе прэс-служба Мінтранса.
Ілюстрацыя: vecteezy.com
Ініцыятыва, як паведамляецца, накіраваная на ўмацаванне турыстычных сувязяў. Шры-Ланка ўжо з’яўляецца папулярным напрамкам для беларусаў: у 2025 годзе яе наведалі каля 10 тысяч турыстаў з Беларусі. Таму прапануецца зрабіць пералёты туды пастаяннымі.
Акрамя гэтага, бакі абмеркавалі супрацоўніцтва ў адукацыі — у прыватнасці, падрыхтоўку спецыялістаў для транспартнай галіны ў беларускіх універсітэтах і на курсах павышэння кваліфікацыі.
Цяпер палёты паміж краінамі ўжо ёсць, але яны выконваюцца нерэгулярна. Самалёты лётаюць з Мінска ў аэрапорт Матала на паўднёвым усходзе Шры-Ланкі, а дарога туды займае каля дзевяці з паловай гадзін.
Чытайце таксама:
«Белавія» пераходзіць на летні расклад