БЕЛ Ł РУС

Старшакласнікаў і моладзь запрашаюць у бясплатную анлайн-школу па эканоміцы

3.04.2026 / 17:23

Nashaniva.com

Школа эканомікі і бізнэсу BISEB запрашае старшакласнікаў і моладзь у бясплатную анлайн-школу па эканоміцы.

Курс Business & Economics Stars дазволіць маладым людзям паспрабаваць сябе ў сферы эканомікі, фінансаў і бізнэсу яшчэ да паступлення ва ўніверсітэт.

Працягласць школы — адзін месяц.

За гэты час удзельнікі разбяруцца, як эканоміка працуе ў рэальным жыцці, чаму змяняюцца цэны і як прымаюцца эканамічныя рашэнні. Моладзь таксама даведаецца больш пра асабістыя фінансы, зберажэнні і інвестыцыі, пазнаёміцца з асновамі прадпрымальніцтва і папрацуе над уласным праектам.

Курс падыдзе тым, хто разглядае навучанне ў сферы эканомікі, бізнэсу і кіравання, будучым аналітыкам, фінансістам і менеджарам, тым, каго цікавіць прадпрымальніцтва і запуск уласных праектаў, а таксама тым, хто пакуль не вызначыўся са спецыяльнасцю, але хоча паспрабаваць.

Пройдзе курс з 8 красавіка да 8 траўня 2026 года ў фармаце анлайн. Мова навучання — руская. Заняткі будуць па панядзелках і серадах, а 18:00—19:30 па Вільні. 

Узрост удзельнікаў — 15—25 гадоў. Удзел бясплатны.

Рэгістрацыя на курс адкрытая да 6 красавіка ўключна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула