БЕЛ Ł РУС

У Швецыі танкер расійскага ценявога флоту затрымалі за разліў нафты

3.04.2026 / 17:36

Nashaniva.com

У Швецыі затрымалі танкер «ценявога флоту» Расіі пад назвай Flora 1, які падазраюць у разліве нафты ў Балтыйскім моры каля вострава Готланд. Гэта першы такі выпадак у рэгіёне, калі судна затрымалі праз магчымую экалагічную шкоду, піша Deutsche Welle.

Танкер Flora 1. Фота: vesselfinder.com

Нафтавая пляма даўжынёй каля 12 кіламетраў была выяўлена 2 красавіка. Пасля гэтага падазрэнні ўпалі на гэты танкер і ўлады пачалі расследаванне. На борце знаходзяцца 24 чалавекі экіпажа.

Паведамляецца, што перад інцыдэнтам судна змяніла курс у бок тэрытарыяльных вод каля Калінінграда, а потым вярнулася ў міжнародныя воды. Яго канчатковы пункт прызначэння невядомы, а сістэма адсочвання ў нейкі момант была адключаная.

Раней гэты танкер ужо падазравалі ў парушэннях: ён мог адключаць сістэмы ідэнтыфікацыі і перагружаць нафту ў моры, каб абыходзіць санкцыі. Судна звязваюць з кампаніямі, якія ўдзельнічаюць у перавозцы расійскай нафты ў абыход абмежаванняў.

Супраць Flora 1 ужо ўведзеныя санкцыі шэрагам краін, у тым ліку дзяржавамі Еўропы і іншымі партнёрамі. Цяпер улады Швецыі вывучаюць, ці сапраўды танкер датычны да разліву нафты і парушэння экалагічных нормаў.

Чытайце таксама:

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Францыя зноў затрымала танкер расійскага ценявога флоту

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай

Бельгія захапіла танкер расійскага ценявога флоту

Каментары да артыкула