БЕЛ Ł РУС

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар

3.04.2026 / 19:01

Nashaniva.com

Даходы расійскага бюджэту ад нафты і газу зніжаюцца ўжо некалькі месяцаў запар. У сакавіку яны ўпалі прыкладна на 43% у параўнанні з мінулым годам і склалі каля 617 мільярдаў рублёў (каля 7,7 мільярда даляраў). Гэта вынікае са справаздачы расійскага Мінфіна, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Асноўныя падаткі, якія прыносяць грошы ў бюджэт, таксама істотна скараціліся. Напрыклад, падатак на здабычу карысных выкапняў упаў амаль напалову, а экспартныя мыты — прыкладна на чвэрць.

Такая тэндэнцыя працягваецца ўжо чацвёрты месяц запар: у папярэднія месяцы таксама назіралася амаль двухразовае зніжэнне даходаў у параўнанні з мінулым годам. У выніку за першы квартал расійскі бюджэт атрымаў значна менш сродкаў, чым раней.

Асноўная прычына — нізкія цэны на нафту, ад якіх залежаць гэтыя даходы. Хоць часам адбываюцца ваганні і нават рост цэн, у сярэднім яны застаюцца ніжэйшымі за тыя, што закладзены ў бюджэт. Таксама магчымасці расійскага экспарту абмяжоўваюцца накладзенымі санкцыямі і пастаяннымі ўдарамі УСУ па паліўнай інфраструктуры. 

Эксперты адзначаюць, што ў будучыні даходы могуць часткова аднавіцца, калі вырастуць цэны на сыравіну. Але ў цэлым сітуацыя застаецца нестабільнай і расійскі бюджэт адчувае значны недахоп сродкаў у параўнанні з планамі.

Чытайце таксама:

У Швецыі танкер расійскага ценявога флоту затрымалі за разліў нафты

У выніку атак на порт ва Усць-Лузе пашкоджаны тэрмінал для загрузкі нафты

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў

Каментары да артыкула