БЕЛ Ł РУС

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў

3.04.2026 / 23:07

Nashaniva.com

Дзяржаўнае прадпрыемства, якое займаецца выбарам месца для будаўніцтва сховішча радыеактыўных адкідаў у Беларусі, засталося без кіраўніка, заўважыў «Флагшток».

2 красавіка калектыў прадпрыемства «БелРАА» развітаўся са сваім дырэктарам Дзмітрыем Логвіным. Прычыны яго звальнення не раскрываюцца, таксама няма інфармацыі, ці атрымаў ён новую пасаду. Паведамляецца толькі, што супрацоўнікі пажадалі яму поспехаў у далейшай працы.

Дзмітрый Логвін. Фота: СТБ

Цяпер пасада кіраўніка прадпрыемства застаецца вакантнай. Гэта адбылося ў важны перыяд, калі якраз ідзе выбар месца для будучага сховішча радыеактыўных адкідаў.

Сярод магчымых варыянтаў разглядаюцца некалькі раёнаў: Хойніцкі ў Гомельскай вобласці, Мсціслаўскі ў Магілёўскай і Астравецкі ў Гродзенскай.

Раней Логвін асабіста наведваў усе гэтыя рэгіёны і сустракаўся з мясцовымі жыхарамі, тлумачачы ім, што будучы аб’ект будзе бяспечным. Апошняя такая сустрэча адбылася напрыканцы сакавіка ў Астраўцы.

Пакуль невядома, хто ўзначаліць прадпрыемства далей і як гэта паўплывае на працэс выбару месца для будаўніцтва.

Чытайце таксама:

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі

Каментары да артыкула