БЕЛ Ł РУС

У Бразіліі самалёт урэзаўся ў кавярню

3.04.2026 / 23:20

Nashaniva.com

На поўдні Бразіліі 3 красавіка адбылася авіякатастрофа: невялікі самалёт рэзнуўся ў будынак кавярні, у выніку чаго загінулі людзі, паведаміў навінавы партал G1.

Скрыншот з відэа

Інцыдэнт здарыўся ў горадзе Капаан-да-Каноа на поўдні краіны, у штаце Рыу-Грандзі-ду-Сул. Усё адбывалася на турыстычнай вуліцы, якая знаходзіцца побач з мясцовым аэрадромам.

Лёгкаматорны самалёт Piper JetPROP DLX пры ўзлёце зачапіў слуп, праляцеў некалькі метраў і рухнуў проста на будынак кавярні, у якой, на шчасце, людзей тады не было.

На борце самалёта знаходзіліся пілот, сямейная пара і яшчэ адзін мужчына — усе яны загінулі. Пасля катастрофы полымя хутка перакінулася на суседнія пабудовы. Мясцовыя ратавальнікі змагаліся з агнём некалькі гадзін.

Абставіны і прычыны аварыі высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы

У канцы красавіка выходзіць фільм пра лётчыкаў Нічыпорчыка і Куканенку, што разбіліся ў Баранавічах

Каментары да артыкула