БЕЛ Ł РУС

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

4.04.2026 / 12:48

Nashaniva.com

З 8 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі можна будзе ўбачыць знакамітую карціну Марка Шагала «Прагулка». Выстава аднаго шэдэўра будзе даступная да 6 ліпеня.

Фота: Рускі музей

Карціна ўваходзіць у калекцыю Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу, але на некалькі месяцаў яе выставяць у нашым Нацыянальным мастацкім музеі, піша Office Life.

«Прагулка» з’яўляецца адным з праграмных твораў Марка Шагала. Карціна была напісана ў 1917 годзе. Яна ўваходзіць у трыпціх разам з такімі працамі, як «Двайны партрэт» і «Над горадам».

Гэта цыкл твораў, якія прадстаўляюць аўтапартрэт мастака з маладой жонкай Белай. Усе карціны звязаныя з родным горадам Шагала — Віцебскам.

«Над горадам» знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі, а «Двайны партрэт» — у парыжскім музеі Цэнтра Жоржа Пампіду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула