Мінчук купіў наркотыкі, але забраць іх не паспеў. Але яму ўсё роўна пагражае тэрмін
Мужчына разам з прыяцелем вырашыў пакаштаваць псіхатропнае рэчыва і для гэтага звязаўся з адміністратарам ценявой інтэрнэт-крамы. Пасля перапіскі яны выбралі рэчыва і аплацілі заказ.
Па закладку мужчыны накіраваліся на вуліцу Падлесную. Там іх спынілі супрацоўнікі падраздзялення па наркакантролі і папрасілі паказаць змесціва мабільных тэлефонаў.
У смартфоне абвінавачанага аператыўнікі выявілі каардынаты і фатаграфію месца, дзе быў схаваны тайнік. Пазней з яго вынялі скрутак з 1,29 грама альфа-PVP.
У дачыненні да мужчыны завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 328 КК. Пакаранне па ёй — да пяці гадоў пазбаўлення волі..