БЕЛ Ł РУС

Украіна паразіла расійскі фрэгат, з якога білі крылатымі ракетамі

6.04.2026 / 14:19

Nashaniva.com

Гэтай ноччу ў порце Наварасійска Украінскія Сілы беспілотных сістэм (СБС) разам з СБУ правялі аперацыю, галоўнай мэтай якой стаў фрэгат «Адмірал Макараў». Гэты карабель — носьбіт крылатых ракет «Калібр», паведаміў камандуючы СБС Роберт «Мадзяр» Броўдзі.

Фрэгат спрабаваў адбіцца ад дронаў, запускаючы ракеты супрацьпаветранай абароны проста з борта, пакуль дроны ішлі на збліжэнне.

Украінскім беспілотнікам удалося прарвацца і паразіць цэль. Памер шкоды вызначаецца выведкай, дадаў «Мадзяр».

Акрамя фрэгата, пад атаку трапіла плавучая буравая ўстаноўка «Сіваш», а над нафтаперагрузачным комплексам «Шэсхарыс» падняўся слуп дыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула