БЕЛ Ł РУС

У Вільні пакажуць прэм’еру фільма пра Алеся Бяляцкага

6.04.2026 / 15:17

Nashaniva.com

8 красавіка а 19:30 у віленскім кінатэатры «Skalvija» адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма Bialiatski / Unbroken, прысвечанага беларускаму праваабаронцу, дысідэнту і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

Стваральнікі стужкі паказваюць гісторыю чалавека, якога часта называюць «Усходнееўрапейскім Нэльсанам Мандэлам». Праз успаміны блізкіх і паплечнікаў раскрываецца не толькі ягоная барацьба з аўтарытарнай сістэмай, але і асабістае — падтрымка, любоў і салідарнасць.

Асобная частка фільма знятая ў Вільні — тут зафіксаваныя першыя дні волі Бяляцкага пасля доўгай разлукі з сям’ёй.

Пасля паказу адбудзецца дыскусія з камандай фільма.

Прэм'ера адбудзецца 8 красавіка, 19:30, кінатэатр «Skalvija» (Goštauto g. 2). Квіткі можна набыць тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула