Грузавыя цягнікі ў кірунку Оршы пусцілі ў абыход Мінска
Увялі ў эксплуатацыю электрыфікаваны ўчастак чыгункі Міханавічы — Гатава. У панядзелак, 6 красавіка, па ім прайшоў першы грузавы цягнік на электрацязе. Гэта дазволіць перанакіроўваць грузавыя саставы, якія ідуць па маршруце Асіповічы — Орша, у абыход Мінска, паведамляе прэс-служба БЧ.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: rw.by
Першы грузавы цягнік, які прайшоў па новай лініі, важыў каля 5,3 тысячы тон і складаўся з 57 вагонаў з экспартнымі калійнымі ўгнаеннямі.
На Беларускай чыгунцы адзначаюць, што работы на ўчастку Міханавічы — Гатава сталі завяршальным этапам электрыфікацыі Мінскага чыгуначнага вузла. Падчас будаўніцтва выкарыстоўвалі ў асноўным айчынныя матэрыялы і абсталяванне беларускіх прадпрыемстваў.
Новы маршрут дазволіць паменшыць колькасць грузавых цягнікоў, якія праходзяць праз густанаселеныя раёны Мінска, прыкладна на 20%. У выніку гэта павінна палепшыць працу тэхнікі і стан навакольнага асяроддзя ў рэгіёне.
Чытайце таксама:
На святы Беларуская чыгунка прызначыць больш за 40 дадатковых цягнікоў
Чыгунка праз рамонт моста зрабіла змены ў раскладзе цягнікоў
Белчыгунка аднавіла рух яшчэ 14 цягнікоў Stadler па маршруце Мінск — Беларусь