БЕЛ Ł РУС

Людзі ўпершыню за паўстагоддзя пабачылі Месяц з адваротнага боку ФОТА

6.04.2026 / 20:48

Nashaniva.com

Астранаўты місіі «Артэміда-2» упершыню за паўстагоддзя даляцелі да Месяца і на свае вочы ўбачылі адваротны бок спадарожніка Зямлі. Адпаведным фота яны падзяліліся і з чалавецтвам.

На фота цёмная частка справа — бок Месяца, бачны з Зямлі. Усё, што знаходзіцца лявей за гіганцкі кратар, — адваротны бок зямнога спадарожніка, які людзі не бачылі з 1972 года.

Астранаўты рыхтуюцца пабіць рэкорд «Апалона-13», адляцеўшы ад Зямлі на рэкордныя 400 171 кіламетр. 

Калі ўсё будзе добра, то ўжо праз некалькі гадзін экіпаж касмічнага карабля апынецца максімальна далёка ад Зямлі за ўсю гісторыю чалавецтва, а пасля зробіць абарот вакол Месяца і пачне вяртанне дадому.

Чытайце таксама:

Касмічны карабель «Арыён» дасягнуў зоны гравітацыйнага ўплыву Месяца

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц

Каментары да артыкула