БЕЛ Ł РУС

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку

7.04.2026 / 11:52

Nashaniva.com

Яна Маскалёва дапамагала ствараць лагатыпы і малявала ілюстрацыі. Але нядаўна дзяўчыну асудзілі па крымінальным артыкуле за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Яна Маскалёва. Фота: artpinsk.by

Яне Маскалёвай 25 гадоў, яна родам з Пінска. У 2020 годзе дзяўчына скончыла Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці «Дызайн і тыпаграфіка».

Падчас вучобы дзяўчына шмат разоў атрымлівала дыпломы лаўрэата ў намінацыях па графічным дызайне, удзельнічала ў распрацоўцы талісмана для Еўрапейскіх гульняў 2019 года і нават рабіла дабрачынны роспіс сцен для мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Пасля заканчэння каледжа Яна пачала працаваць як дызайнерка і ілюстратарка. Яна стварала лагатыпы, фірмовы стыль, паліграфічную прадукцыю і 3D-візуалізацыі. У сваім прафесійным профілі дзяўчына пісала, што імкнецца да глыбіні і сэнсу, каб дапамагаць брэндам размаўляць з кліентамі на эмацыйным узроўні.

Нядаўна Яну асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пераслед па гэтым артыкуле звычайна звязаны са справай Гаюна.

Дзяўчыне прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Супрацоўніцу Універсітэта культуры асудзілі за палітыку

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты

Заснавальніка парталаў па арэндзе жытла асудзілі за палітыку. Ягоныя праекты — «Кватэры для вас» і «ТутКут»

Каментары да артыкула