БЕЛ Ł РУС

«У міліцыю адправіла мама». Мінскага студэнта ашукалі махляры і прымусілі стаць іх кур’ерам

7.04.2026 / 11:44

Nashaniva.com

22‑гадовы хлопец атрымаў званок ад «Водаканала» і прадыктаваў код з смс-паведамлення.

Затым яму патэлефанавалі і напалохалі крымінальнай адказнасцю за незаконныя банкаўскія аперацыі. Каб пазбегнуць пакарання, студэнт пагадзіўся выконваць патрабаванні куратараў, паведамляе мінская міліцыя.

Малады чалавек паехаў на таксі па трох адрасах і забраў грошы ў двух мужчын і дзяўчыны. Усе яны таксама сталі ахвярамі ашуканства і лічылі, што дэкларуюць свае грошы праз кур’ера Нацбанка.

Адзін з канвертаў з чужымі грашыма студэнт перадаў наступнаму пасярэдніку. А два іншыя вывез за мяжу.

Вярнуўшыся дадому ў Мінск, малады чалавек распавёў пра здарэнне маме. Жанчына здагадалася пра ашуканства і адразу параіла сыну звярнуцца ў міліцыю. Той і пайшоў у міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула