На востраве Харк прагрымелі выбухі
Востраў — галоўны экспартны хаб Ірана.
Фота: Wikimedia Commons
Некалькі выбухаў прагучала на востраве Харк, паведамляе іранскае агенцтва Mehr у сваім тэлеграм-канале.
«Амерыкана-сіянісцкі вораг учыніў некалькі нападаў на востраў Харк, і на востраве было чуваць некалькі выбухаў», — гаворыцца ў паведамленні іранскага агенцтва.
Раней Дональд Трамп пагражаў знішчыць нафтавую інфраструктуру на востраве Харк, калі Іран не адкрые Армузскі праліў.
Востраў Харк размешчаны ў паўночнай частцы Персідскага заліва на паўночны захад ад Армузскага праліва. Яго плошча — каля 20 кв. км,
Харк — галоўны экспартны хаб Ірана: праз размешчаны тут тэрмінал праходзіць 90% іранскага нафтавага экспарту. Нафта паступае па трубаправодах з найбуйнейшых радовішчаў, а інфраструктура вострава дазваляе загружаць супертанкеры (з-за мелкаводдзя яны не могуць падыходзіць да мацерыковага ўзбярэжжа) і захоўваць да 30 млн бараляў сыравіны.