БЕЛ Ł РУС

Трамп: ЗША будуць цесна супрацоўнічаць з Іранам, вядуцца перамовы аб змякчэнні тарыфаў і санкцый

8.04.2026 / 14:36

Nashaniva.com

«Вашынгтон і Тэгеран выкапаюць і выдаляць увесь ядзерны «пыл», які знаходзіцца пад зямлёй», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Win McNamee/Getty Images

ЗША будуць цесна супрацоўнічаць з Іранам, вядуцца перамовы аб змякчэнні тарыфаў і санкцый. Пра гэта паведаміў Дональд Трамп у сацсетцы Truth Social.

Паводле яго слоў, узбагачэння ўрану не будзе, і Злучаныя Штаты ў супрацоўніцтве з Іранам «выкапаюць і выдаляць увесь ядзерны «пыл», які знаходзіцца пад зямлёй».

«Злучаныя Штаты будуць шчыльна супрацоўнічаць з Іранам, які, як мы вызначылі, перажыў вельмі прадуктыўную змену рэжыму! Узбагачэння ўрану не будзе, і Злучаныя Штаты, супрацоўнічаючы з Іранам, выкапаюць і выдаляць увесь ядзерны «пыл», які знаходзіцца глыбока пад зямлёй (бамбардзіроўшчыкі B-2). Зараз і раней за гэтым раёнам вялося вельмі пільнае спадарожнікавае назіранне (Касмічныя сілы!). З моманту нападу нічога не было зменена. Мы вядзём і будзем весці перамовы з Іранам аб змякчэнні тарыфаў і санкцый. Многія з 15 пунктаў ужо ўзгодненыя», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў

Каментары да артыкула