БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што ўвядзе пошліны супраць краін, якія будуць пастаўляць Ірану зброю

8.04.2026 / 15:34

Nashaniva.com

Ніякіх выключэнняў або льгот не будзе.

Фота: Joe Raedle / Getty Images

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ўвядзе пошліны супраць краін, якія будуць пастаўляць Ірану зброю.

«На краіны, якія пастаўляюць Ірану зброю, неадкладна будуць накладзеныя пошліны 50% на ўсе тавары, прададзеныя ў Злучаныя Штаты Амерыкі, пачынаючы з сённяшняга дня. Ніякіх выключэнняў або льгот не будзе!», — напісаў Дональд Трамп.

Раней прэзідэнт ЗША пракаментаваў перамір'е з Іранам. заявіўшы, што Злучаныя Штаты будуць цесна супрацоўнічаць з Іранам, вядуцца перамовы аб змякчэнні тарыфаў і санкцый.

«Злучаныя Штаты будуць шчыльна супрацоўнічаць з Іранам, які, як мы вызначылі, перажыў вельмі прадуктыўную змену рэжыму! Узбагачэння ўрану не будзе, і Злучаныя Штаты, супрацоўнічаючы з Іранам, выкапаюць і выдаляць увесь ядзерны «пыл», які знаходзіцца глыбока пад зямлёй (бамбардзіроўшчыкі B-2). Зараз і раней за гэтым раёнам вялося вельмі пільнае спадарожнікавае назіранне (Касмічныя сілы!). З моманту нападу нічога не было зменена. Мы вядзём і будзем весці перамовы з Іранам аб змякчэнні тарыфаў і санкцый. Многія з 15 пунктаў ужо ўзгодненыя», — напісаў напісаў Дональд Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула