БЕЛ Ł РУС

«Белавія» аб'явіла зніжкі на рэйсы ў Дэлі

8.04.2026 / 16:08

Nashaniva.com

Авіякампанія «Белавія» абвясціла акцыю на рэйсы ў сталіцу Індыі Дэлі — зніжкі да 40 %. Прапанова дзейнічае пры куплі квіткоў 8 і 9 красавіка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Калі набыць білет па тарыфе «Прома», кошт пералёту Мінск — Дэлі — Мінск будзе пачынацца прыкладна ад 1208 рублёў.

Зніжка распаўсюджваецца як на вылеты з Мінска, так і з Дэлі. Скарыстацца такімі квіткамі можна да 27 чэрвеня ўключна.

Аднак ёсць важныя ўмовы:

Таксама перад паездкай трэба ўлічыць правілы ўезду ў Індыю: неабходна загадзя, за 72 гадзіны, запоўніць электронную карту прыбыцця.

Чытайце таксама:

Мяняюцца правілы ўезду ў Індыю

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа

«Белавія» пераходзіць на летні расклад

Авіярэйсы з Мінска на Мальдывы могуць запусціць у жніўні

Каментары да артыкула