У Мінску неадэкватны мужчына разграміў дзіцячы сад
У адным з дзіцячых садоў Мінска ўначы адбыўся інцыдэнт: невядомы мужчына незаконна пранік у будынак і ўчыніў там пагром, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Пасля паступлення паведамлення на месца неадкладна выехала следча-аператыўная група разам з экспертам-крыміналістам. Падчас агляду былі знойдзеныя і канфіскаваныя сляды абутку.
У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па падазрэнні быў затрыманы 28‑гадовы жыхар Мінска, раней судзімы. На момант затрымання ён знаходзіўся ў стане наркатычнага ап’янення.
У межах расследавання была прызначана судовая трасалагічная экспертыза (даследаванне слядоў і іх паходжання). Эксперт супаставіў сляды з месцы здарэння са слядамі на абутку падазраванага і ўстанавіў, што яны пакінуты менавіта яго кросоўкамі.
Гэта дазволіла пацвердзіць яго датычнасць да здзейсненага злачынства. На мужчыну завялі крымінальную справу.
Чытайце таксама:
Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне
Мінчук купіў наркотыкі, але забраць іх не паспеў. Але яму ўсё роўна пагражае тэрмін
У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна