БЕЛ Ł РУС

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення

9.04.2026 / 07:58

Nashaniva.com

«Пакуль жа амерыканскія вайскоўцы адпачываюць», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Ірану аднавіць абстрэлы і зрабіць іх «больш масаванымі і магутнымі, чым калі-небудзь раней», калі Іран не выканае «сапраўднае пагадненне» аб спыненні вайны.

Ён таксама заявіў, што дагэтуль амерыканскія войскі, караблі і самалёты — «усё, што неабходна для смяротнага пераследу і знішчэння ўжо істотна аслабленага ворага» — застануцца на месцы ў Іране. Пакуль жа амерыканскія вайскоўцы адпачываюць, напісаў Трамп.

У сераду Трамп абвясціў, што ЗША на два тыдні спыняюць удары па Іране пры ўмове, што Тэгеран адкрые суднаходства праз Армузскі праліў.

Перамовы аб дасягненні міру запланаваныя на суботу ў Ісламабадзе.

Чытайце таксама:

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Трамп прадказаў «залаты век» на Блізкім Усходзе на фоне перамір’я з Іранам

Трамп: ЗША будуць цесна супрацоўнічаць з Іранам, вядуцца перамовы аб змякчэнні тарыфаў і санкцый

Як Пакістан арганізаваў крохкае спыненне агню паміж ЗША і Іранам

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і

Каментары да артыкула