БЕЛ Ł РУС

Па-беларуску выйдзе адна з самых вядомых кніг пра будызм

9.04.2026 / 14:29

Nashaniva.com

Выдавецтва «Гутэнберг» паведаміла, што набыло правы на беларускі пераклад кнігі «The Heart of the Buddha’s Teaching: Transforming Suffering into Peace, Joy, and Liberation» («Сэрца вучэння Буды: як пераўтварыць пакуты ў спакой і радасць») Тхыць Нят Ханя.

Над перакладам працуюць Ларыса Івашкевіч, Антон Тарас і Макс Шчур у супрацы з выдавецтвам. Выхад кнігі плануецца ў канцы 2026 года.

Гэта адна з самых вядомых і даступных кніг пра будызм, у якой аўтар — дзэн-майстар і мысляр — проста і глыбока тлумачыць асновы вучэння Буды.

Гэта кніга таксама пра тое, як у штодзённым жыцці працаваць з болем, трывогай і няўпэўненасцю — і паступова ператвараць іх у спакой, радасць і свабоду.

Выдавецтва паведамляе, што кнігу многія называюць «уваходам у будызм»: яна не патрабуе папярэдніх ведаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула