У Мінску мужчына абдурыў 9 чалавек падчас здзелак з аўтамабілямі
У Мінску затрымалі 52‑гадовага мужчыну, якога падазраюць у махлярстве пры куплі і продажы аўтамабіляў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Мужчына знаходзіў аб’явы на інтэрнэт-пляцоўцы і звязваўся з людзьмі, якія прадавалі свае машыны. Пасля сустрэчы і агляду транспарту ён прапаноўваў не плаціць адразу, а пакідаць распіску з адтэрміноўкай разліку да трох месяцаў. У выніку прадаўцы перадавалі яму ключы і дакументы, але абяцаных грошай так і не атрымлівалі.
Пасля гэтага мужчына хутка перапрадаў аўтамабілі па больш нізкай цане і выкарыстоўваў атрыманыя сродкі на ўласныя патрэбы.
Акрамя таго, яшчэ двое чалавек сталі ахвярамі падобнай схемы: яны пералічылі мужчыне перадаплату за аўто, але машын так і не атрымалі.
У агульным ліку пацярпелі дзевяць чалавек, а сума нанесенай шкоды перавысіла 21 тысячу рублёў.
Вядома, што раней гэты чалавек ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы. Цяпер у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за махлярства, а следчыя высвятляюць усе абставіны і магчымыя дадатковыя эпізоды.
Чытайце таксама:
Таксіст са Стоўбцаў пачуў, што пенсіянерка едзе на сустрэчу з махлярамі, і патэлефанаваў у міліцыю
«У міліцыю адправіла мама». Мінскага студэнта ашукалі махляры і прымусілі стаць іх кур’ерам
Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры