БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў дзесяці краін

10.04.2026 / 11:42

Nashaniva.com

Даверчыя граматы ўручылі дыпламаты з Японіі, Шры-Ланкі, Танзаніі, Самалі, Палесціны, КНДР, Егіпта, Ганы, Бангладэш і Алжыра.

«Мы адкрытыя для вашых ініцыятыў па развіцці двухбаковых адносін — ці гэта гандаль, інвестыцыі, навука, культура, адукацыя, спорт або народная дыпламатыя. Можаце разлічваць на падтрымку на ўсіх узроўнях. Я запрашаю вас больш шчыльна пазнаёміцца не толькі з нашай культурай, але і з нашымі магчымасцямі. Кожная з вашых краін мае што прапанаваць у нас. Дзверы для вас у Беларусі адчыненыя. Жадаю вам паспяховай і плённай працы на вашай адказнай пасадзе ў Беларусі», — звярнуўся Лукашэнка да замежных паслоў.

Таксама стала вядома, што ў чэрвені Беларусь наведае прэзідэнт Ганы Джон Драмані Махаму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула