БЕЛ Ł РУС

Дзмітрый Мядзведзеў стаў галоўным рэдактарам расійскіх школьных падручнікаў

10.04.2026 / 17:41

Nashaniva.com

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў стаў галоўным рэдактарам новых школьных падручнікаў па грамадазнаўстве для 9—11 класаў у Расіі. Пра гэта паведаміла намесніца міністра асветы Расіі Вольга Калударава.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: AP

Калударава адзначыла, што міністэрства звярнулася да Мядзведзева з просьбай узначаліць працу над серыяй падручнікаў, і ён пагадзіўся. Паводле яе слоў, ён удзельнічаў у рэдагаванні тэкстаў, уносіў папраўкі і прапановы, якія адбіліся як у фінальнай версіі падручнікаў, так і ў новых адукацыйных стандартах і праграмах па грамадазнаўстве.

У прэс-службе Мядзведзева сцвярджаюць, што ён працаваў над падручнікамі бясплатна.

У Міністэрстве асветы адзначаюць, што курс грамадазнаўства абнаўляецца, бо грамадства і жыццё змяняюцца, таму прадмет павінен быць больш практычным і звязаным з гісторыяй.

Таксама паведамляецца, што з 1 верасня ў Расіі грамадазнаўства больш не будуць выкладаць у 8 класе — яно застанецца толькі ў 9—11 класах.

Чытайце таксама:

Мядзведзеў заявіў, што зараз у Расіі няма патрэбы ў мабілізацыі 

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева

Мядзведзеў пра Трампа: Гаваркі міратворац цяпер паўнавартасна стаў на сцежку вайны з Расіяй

«Міндальнічаць, як у 1944-м, з імі ніхто больш не будзе». Мядзведзеў апублікаваў артыкул з пагрозамі Фінляндыі

Каментары да артыкула