Белчыгунка часова адменіць некаторыя цягнікі на Мінск
Беларуская чыгунка паведаміла, што 15 красавіка будуць адмененыя некаторыя цягнікі ў Мінск з-за планавага рамонту чыгуначнага моста на ўчастку Смалявічы — Чырвоны Сцяг.
Фота ілюстрацыйныя
У гэты дзень не будуць курсіраваць:
- цягнік «Масква — Мінск — Масква» №717/718;
- цягнік «Віцебск — Мінск — Віцебск» №703/704;
- цягнікі «Орша — Мінск — Орша» №861/864 і №866/865.
Акрамя таго, 15 і 16 красавіка на ўчастку Мінск — Орша зменіцца расклад руху для міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных цягнікоў (як бізнэс-, так і эканамкласа).
Пасажырам раяць загадзя праверыць актуальны расклад, нават калі квіткі ўжо набытыя, каб пазбегнуць непрыемных сітуацый.
Чытайце таксама:
Чыгунку абавязалі адмяніць абмежаванні па продажы квіткоў
Грузавыя цягнікі ў кірунку Оршы пусцілі ў абыход Мінска
На святы Беларуская чыгунка прызначыць больш за 40 дадатковых цягнікоў