БЕЛ Ł РУС

Былому намесніку Шайгу далі 19 гадоў зняволення

10.04.2026 / 22:10

Nashaniva.com

Былы намеснік міністра абароны Расіі Павел Папоў асуджаны да 19 гадоў калоніі строгага рэжыму па справе аб крадзяжы сродкаў у падмаскоўнага парка «Патрыёт».

Павел Папоў. Фота: ТАСС

Суд прызнаў яго вінаватым у махлярстве, атрыманні хабару, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, службовым падлогу і незаконным захоўванні зброі. Акрамя пазбаўлення волі, яму прызначылі вялікі штраф, канфіскацыю маёмасці, а таксама пазбавілі генеральскага звання і дзяржаўных узнагарод.

Паводле матэрыялаў справы, у 2021—2024 гадах сродкі, выдзеленыя на парк «Патрыёт» і яго інфраструктуру, часткова выкарыстоўваліся для асабістых патрэб фігурантаў, у тым ліку будаўніцтва загараднага дома. Агульная сума незаконнага ўзбагачэння ў справе ацэньваецца больш чым у 60 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 780 тысяч даляраў).

Акрамя Папова, у гэтай справе фігуравалі і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі Міністэрства абароны. Яны пайшлі на супрацоўніцтва са следствам і атрымалі больш мяккія тэрміны пакарання.

Сам Папоў віну не прызнаў і будзе абскарджваць прысуд.

Чытайце таксама:

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

ФСБ кажа, што Шайгу спрабавалі ўзарваць на магіле яго маці

Дзяцей з беларускага спартыўнага клуба прывезлі памаліцца ў вайсковы храм пад Масквой

Каментары да артыкула