У дом кіраўніка OpenAI Сэма Альтмана кінулі кактэйль Молатава
Нападнік быў затрыманы. Ён таксама пагражаў падпаліць галоўны офіс кампаніі ў Сан-Францыска.
На вілу сузаснавальніка і генеральнага дырэктара кампаніі OpenAI Сэма Альтмана ў Сан-Францыска ў пятніцу быў здзейснены напад: 20‑гадовы мужчына кінуў у яе бутэльку з запальнай сумессю, у выніку чаго загарэліся вароты, але ніхто з людзей не пацярпеў, паведамілі ў мясцовай паліцыі.
Нападнік уцёк, аднак пазней быў затрыманы. Ён таксама пагражаў падпаліць галоўны офіс кампаніі ў Сан-Францыска.
Паводле інфармацыі San Francisco Chronicle, падазраваны па імені Алехандра Даніэль Марэна-Гама змешчаны пад варту. У паліцыі адзначылі, што матыў яго дзеянняў застаецца незразумелым.
Тым часам у апошні час кампанія OpenAI, вядомая як распрацоўшчык чат-бота на базе штучнага інтэлекту ChatGPT, і яе кіраўнік Сэм Альтман сталі мішэнню пратэстаў праціўнікаў штучнага інтэлекту, якія бачаць у гэтай тэхналогіі пагрозу для чалавецтва.