БЕЛ Ł РУС

Трамп паабяцаў Венгрыі росквіт, калі ва ўладзе застанецца Орбан

11.04.2026 / 11:19

Nashaniva.com

«Мы рады інвеставаць у будучы росквіт, які будзе забяспечаны дзякуючы далейшаму кіраўніцтву Орбана», — напісаў прэзідэнт ЗША.

Фота: Krisztian Bocsi / Bloomberg via Getty Images

«Мая адміністрацыя гатова выкарыстаць усю эканамічную моц ЗША для ўмацавання эканомікі Венгрыі, як мы гэта рабілі для нашых вялікіх саюзнікаў у мінулым, калі ў прэм’ер-міністра Орбана і венгерскага народа будзе патрэба ў такой дапамозе. Мы рады інвеставаць у будучы росквіт, які будзе забяспечаны дзякуючы далейшаму кіраўніцтву Орбана», — напісаў прэзідэнт ЗША у сваёй сацсетцы Truth Social.

Парламенцкія выбары ў Венгрыі пройдуць заўтра, 12 красавіка. Орбан знаходзіцца ва ўладзе з 2010 года.

На гэтым тыдні Будапешт наведаў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, які сустрэўся з Орбанам, што было ўспрынята як знак падтрымкі з боку Белага дома.

Чытайце таксама:

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс

Самая дзіўная выбарчая сістэма ў свеце. Пяць невідавочных рэчаў, якія важна ведаць пра выбары ў Венгрыі

Каментары да артыкула