БЕЛ Ł РУС

У Мінску пенсіянер украў каля крамы дзіцячы самакат

11.04.2026 / 19:50

Nashaniva.com

Пачалося ўсё з таго, што 11‑гадовы школьнік пакінуў самакат каля велапаркоўкі пры магазіне і забыўся яго забраць. Тэхніка стаяла там некалькі дзён, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

68‑гадовы пенсіянер, які ішоў у краму па цыгарэты, заўважыў самакат на зваротным шляху. Ён пацікавіўся ў знаёмага, каму ён належыць, але той не ведаў. Палічыўшы, што рэч нікому не патрэбная, мужчына вырашыў забраць яе і здаць у пункт прыёму другаснай сыравіны.

Пазней самакат быў знойдзены міліцыяй у яго дома і вернуты ўладальніку. Маці дзіцяці звярнулася ў міліцыю.

Суд прызнаў пенсіянера вінаватым у крадзяжы. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся. У выніку яму прызначылі штраф, а таксама абавязалі прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Чытайце таксама:

У Мінску дзве дзяўчынкі трапілі пад машыну, едучы удвох на адным самакаце

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

Дзве 13‑гадовыя школьніцы шпіталізаваныя пасля ДТЗ з самакатам і BMW у Тарасаве

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка

Каментары да артыкула