Здарэнні11

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?

У Гомелі суд вынес прысуд 24‑гадовай дзяўчыне, якая ў жніўні мінулага года стала вінаватай у ДТЗ на пешаходным пераходзе — траўмы атрымала 66‑гадовая пенсіянерка. 

У жніўні мінулага года каля поўдня дзяўчына, вяртаючыся дадому пасля касметычных працэдур, вырашыла скарыстацца паслугай арэнды электрасамаката. Дзяўчына арандавала самакат на вуліцы Осіпава, плануючы даехаць да дома. Аднак замест таго каб рухацца па тратуары або веладарожцы, як таго патрабуюць Правілы дарожнага руху, яна выехала на праезную частку, пішуць «Гомельскія ведамасці».

Рухаючыся па вуліцы Народнага Апалчэння, дзяўчына наблізілася да нерэгуляванага пешаходнага перахода. У гэты час па «зебры» пачала пераходзіць дарогу жанчына. Паводле слоў самой абвінавачанай, яна вырашыла не тармазіць, а аб’ехаць тую злева. Аднак пешаход зрабіла крок у той жа бок, і сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.

Ад удару абедзве ўпалі. У выніку пенсіянерка атрымала сур’ёзныя траўмы: пералом косці правай стапы, рваную рану запясця і гематому патылічнай вобласці. Медыцынская экспертыза кваліфікавала гэтыя пашкоджанні як менш цяжкія — лячэнне працягвалася больш за чатыры месяцы.

Вінаватая не стала адмаўляць сваю віну, аднак памер кампенсацыі за фізічныя і маральныя пакуты пацярпелай выклікаў спрэчкі.

Адразу пасля здарэння дзяўчына не схавалася з месца ДТЗ. Разам з мінаком яна дапамагла пацярпелай падняцца і праводзіла да дома. Дзяўчына пакінула свае кантакты, а пазней у той жа дзень па просьбе пацярпелай купіла неабходныя лекі.

Пацярпелая неўзабаве адчула сябе горш і выклікала хуткую, пасля чаго медработнікі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю.

Суд устанавіў, што ў момант ДТЗ самакат быў тэхнічна спраўны, надвор’е было ясным (бачнасць складала 30 кіламетраў), а сама дзяўчына знаходзілася ў цвярозым стане. У судзе гамяльчанка цалкам прызнала сваю віну і раскаялася ў зробленым.

Рашэнне суда

Суд прызнаў дзяўчыну вінаватай па ч. 1 арт. 321 Крымінальнага кодэкса (парушэнне ўдзельнікам дарожнага руху правілаў бяспекі руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання).

Пры вызначэнні пакарання былі ўлічаны станоўчыя характарыстыкі і дапамога пацярпелай адразу пасля ДТЗ.

Выніковыя спагнанні:

штраф: 70 базавых велічынь (3150 рублёў);

маральная шкода: 5000 рублёў на карысць пацярпелай;

дзяржпошліна: 135 рублёў.

Пытанне аб пакрыцці матэрыяльнай шкоды (730 рублёў) будзе вырашацца ў асобнай грамадзянскай вытворчасці.

Да ўступлення прысуду ў сілу дзяўчына застаецца пад падпіскай аб нявыездзе.

Каментары1

  • Цім
    31.03.2026
    Я так разумею, што 3150 + 135 зжарэ "дзяржава". Хоть яна не пацярпела, як гэтая пенсіянерка.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі13

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы4

Выдаўца Ігара Логвінава абвясцілі ў вышук

Некаторыя аперацыі дапамагаюць не больш за плацэба. Чаму іх усё роўна працягваюць рабіць5

Асуджаная на смерць Крыста Пайк, якая перажыла дзве смяротныя ін'екцыі, апрытомнела4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны10

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць