БЕЛ Ł РУС

ДТЗ у Талачыне: кіроўца збіў пенсіянерку на паркоўцы і з’ехаў

12.04.2026 / 11:00

Nashaniva.com

У Талачыне 10 красавіка адбыўся наезд на пешахода, пасля якога кіроўца кінуў яго без дапамогі. 

61‑гадовы кіроўца аўтамабіля Audi A3, выязджаючы заднім ходам з паркоўкі па вуліцы Валадарскага, не заўважыў пешахода. Пад колы трапіла 77‑гадовая жанчына.

Пасля наезду машына на імгненне прытармазіла, але кіроўца не выйшаў з салона. Замест гэтага ён пераключыў перадачу і паехаў наперад, пакінуўшы пацярпелую ляжаць на дарозе без дапамогі.

Жанчыну даставілі ў рэанімацыю з цяжкімі траўмамі.

Супрацоўнікі ДАІ вылічылі і затрымалі парушальніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула