БЕЛ Ł РУС

Парад у Маскве ўсё ж будзе, і Лукашэнка на яго паедзе

12.04.2026 / 14:12

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным 12 красавіка афіцыйна пацвердзіў свой удзел у парадзе 9 мая ў Маскве.

Аляксандр Лукашэнка (злева), Сі Цзіньпін, Уладзімір Пуцін і Эмамалі Рахмон на парадзе Перамогі ў Маскве 9 мая 2025 года. Фота: Yuri Kochetkov / Pool Photo via AP

Акрамя парада, бакі абмеркавалі вынікі візіту Лукашэнкі ў Пхеньян, і як паведамляе прэс-служба, супрацоўніцтва ў трохбаковым фармаце Беларусь — Расія — КНДР. Таксама суразмоўцы абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін, маючыя адбыцца кантакты на вышэйшым узроўні, а таксама павіншавалі адзін аднаго з Вялікаднем.

Раней у медыя з’явілася інфармацыя, што праз новыя магчымасці ўкраінскіх ракет парад у Маскве можа не адбыцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула