БЕЛ Ł РУС

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай

12.04.2026 / 18:33

Nashaniva.com

«Як вы збіраецеся плаціць падаткі?»

Фота: тэлеграм-канал «Вясны»

Заснавальнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі расказаў у ютуб-перадачы «ЧастнОК-LIVE», як у зняволенні пасля прысуджэння яму Нобелеўскай прэміі атрымаў ліст ад дзяржорганаў.

«Прыйшоў ліст з падатковай Першамайскага раёна, дзе я стаю на ўліку. І там было напісана: «Мы даведаліся, што вы атрымалі Нобелеўскую прэмію. Як вы збіраецеся плаціць падаткі? Добра, каб вы іх выплацілі». І гэтак далей.

Адным словам, гэта быў адзіны афіцыйны ліст, у якім я даведаўся пра тое, што я нобелеўскі лаўрэат. Больш ніякіх папер мне не прапускалі».

Пра Нобелеўку Бяляцкаму расказалі першымі іншыя зняволеныя на калідоры СІЗА. А праз некалькі хвілін пацвердзіла на сустрэчы адвакатка.

Бяляцкі падзяліўся ў перадачы таксама, што мае некалькі тату па эскізах мастака Алеся Пушкіна, які памёр у зняволенні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула