БЕЛ Ł РУС

У Венгрыі абвешчаны вынікі падліку 98,9% галасоў

13.04.2026 / 08:15

Nashaniva.com

Апазіцыйная партыя «Ціса» набірае 53,07% галасоў і 138 месцаў у парламенце Венгрыі, вынікае з папярэдніх вынікаў падліку, паведамляе Telex.

Sean Gallup / Getty Images

Кіроўны альянс ФІДЭС—ВДНП атрымлівае 55 месцаў (38,43%), ультраправая «Наша краіна» — 6 (5,83%). Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прызнаў паразу і паабяцаў «не здавацца».

Партыя «Ціса» заваявала канстытуцыйную большасць у парламенце Венгрыі па выніках выбараў. Орбан, які займаў пасаду прэм’ера з 2010 года, павінен будзе пакінуць яе.

Лідар «Цісы» Петэр Мадзьяр заклікаў Орбана не прымаць рашэнняў, якія маглі б перашкодзіць далейшай дзейнасці партыі. 

Дзяржаўны сход Венгрыі абіраецца па змешанай сістэме: 106 месцаў размяркоўваюцца ў аднамандытных акругах па мажарытарным прынцыпе (гэта значыць для перамогі дастаткова адноснай большасці галасоў), 93 — па партыйных спісах у агульнанацыянальнай акрузе па прапарцыянальнай сістэме.

Чытайце таксама:

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Орбан павіншаваў Мадзьяра з перамогай

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах

Зяленскі павіншаваў Мадзьяра з перамогай на выбарах у Венгрыі

Каментары да артыкула