БЕЛ Ł РУС

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

13.04.2026 / 09:23

Nashaniva.com

На праваслаўны Вялікдзень у храме Святога Ціхана ў Вілейцы прыхаджан і гасцей пачаставалі незвычайнай стравай, паведамляюць VileykaNews.

Фота: VileykaNews, Threads

Тут спяклі пірог вагой 120 кілаграмаў.

Не забыліся і ўпрыгожыць пачастунак, размясціўшы на ім цэлую кампазіцыю: анёлы, надпісы, нават знайшлося месца для Зямлі.

Гэтай традыцыі ў Вілейцы ўжо 34 гады. Кожны Вялікдзень у храме Святога Ціхана пякуць вялізны пірог і частуюць ім усіх жадаючых.

Фота: VileykaNews, Threads

На выраб спатрэбілася некалькі дзясяткаў кілаграмаў мукі, сотні яек, дзясяткі літраў малака і столькі ж сметанковага масла, а таксама маргарын, згушчанае малако, цукар, чарнасліў і арэхі.

Фота: VileykaNews, Threads

Над стварэннем ласунку працавалі тры дні аж да раніцы Вялікадня.

Фота: VileykaNews, Threads

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула