БЕЛ Ł РУС

Папа Леў XIV адказаў Трампу

13.04.2026 / 13:24

СГ

Ён адмовіўся спрачацца, але нагадаў вядомыя словы з Евангелля.

Папа Леў XIV. Фота: Stefano Costantino / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Папа Леў XIV у размове з Reuters адказаў на крытыку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

— Я не хачу з ім спрачацца, — сказаў Папа, каментуючы пост Трампа, які заявіў, у тым ліку, што «не хоча Папы, які лічыць нармальным, каб Іран меў ядзерную зброю».

— У сённяшнім свеце пакутуе надта шмат людзей. Гіне надта шмат бязвінных людзей. Я лічу, што нехта павінен узнімаць голас і казаць, што існуе лепшы выхад. Пасланне Касцёла, маё пасланне, пасланне Евангелля: «шчаслівыя міратворцы», — сказаў Леў XIV.

Папа дадаў, ён не разглядае сваю ролю як ролю палітыка.

— Я буду і далей гучна выступаць супраць вайны і старацца садзейнічаць міру, — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула