БЕЛ Ł РУС

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

13.04.2026 / 18:19

Nashaniva.com

Сёння ў Мінску на адной з будаўнічых пляцовак адбыўся няшчасны выпадак са смяротным вынікам, паведамляе Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа

Як паведамляецца, 38‑гадовы арматуршчык выконваў работы па мацаванні грузаў і залез на металічны шчыт апалубкі. У нейкі момант ён быў заціснуты паміж гэтым шчытом і прамысловым абсталяваннем. Атрыманых траўмаў было дастаткова, каб мужчына памёр на месцы.

Следчы камітэт высвятляе ўсе дэталі трагедыі. Асобна правяраецца, ці былі выкананыя патрабаванні бяспекі і што магло прывесці да смяротнага выпадку.

Чытайце таксама:

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах

У Мінску пашыраць вуліцу Карастаянавай і Даўгінаўскі тракт

Высадзяць 50 тысяч руж і адкрыюць новыя зоны адпачынку: як зменіцца сталіца ў 2026 годзе

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда

Каментары да артыкула