Грамадства11

Для будучай забудовы ў Мінску забяруць каля 5 тысяч гектараў зямлі ў прыгарадах

У Мінску плануюць далейшае развіццё горада за кошт прылеглых тэрыторый. Паводле праекта новага генплана, да 2050 года для забеспячэння жыхароў жыллём (каля 35 квадратных метраў на чалавека) спатрэбіцца прыкладна 4,7 тысячы гектараў зямлі ў Мінскім раёне. Пра гэта расказаў кіраўнік распрацоўкі праекта генплана, галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА

Гэтыя тэрыторыі будуць асвойвацца па мадэлі так званых зялёных кліноў — з захаваннем прыроды і сельскагаспадарчых земляў вакол сталіцы. Для будучай забудовы ўжо зарэзервавалі ўчасткі ў Дзегцяроўцы, Шчомысліцы, Сеніцы, Ельніцы, Калодзішчах і Цне.

Пры гэтым у цэнтры Мінска і ўздоўж галоўных праспектаў плануюць развіваць больш шчыльную забудову. Гэта звязана з тым, што зямля ў цэнтры самая каштоўная, таму яе імкнуцца выкарыстоўваць максімальна эфектыўна — для бізнэсу, турызму і гарадской інфраструктуры.

Частку прыватнай забудовы ў такіх зонах могуць зносіць, калі гэта неабходна для развіцця дарог, камунікацый або іншых аб’ектаў. Аднак масавага зносу, як гэта было раней, ужо не чакаецца — цяпер разглядаюць і варыянты рэканструкцыі з павелічэннем шчыльнасці.

Таксама адзначаецца, што будаўніцтва метро будзе стымуляваць развіццё новых раёнаў і прыцягваць інвестараў, бо істотна павышае кошт зямлі.

У цэлым улады, як заяўляецца, хочуць развіваць Мінск так, каб сумясціць рост горада, эканамічную эфектыўнасць і захаванне навакольнага асяроддзя.

Каментары1

  • Ёсік
    09.04.2026
    А мо адмовіцеся ад сваіх ідэй аб перасяленьні ўсіх жыхароў Беларусі ў Мінск?

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў1

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

«Нават калі на чэрапе будзе напісана «Вітаўт», мы не паверым». У Вільні пачынаюць свідраваць сцяну катэдры ў пошуках магілы вялікага князя10

У Еўропе сёння не менш за 27 авіярэйсаў атрымалі паведамленні пра мінаванне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца5

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць