«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам
Лідар венгерскай партыі «Ціса» Петэр Мадзьяр падрабязна расказаў пра сваю размову з дзейным прэм’ерам Віктарам Орбанам пасля таго, як той усвядоміў сваю паразу на выбарах. Пра гэта ён расказаў на прэс-канферэнцыі ў Будапешце, адказваючы на пытанні венгерскіх медыя, паведамляе «Еўрапейская праўда».
Петэр Мадзьяр і Віктар Орбан
Мадзьяр прызнаўся, што не чакаў званка ад Орбана, хоць і быў перакананы ў сваёй перамозе.
«Тэлефоннае віншаванне было кароткім, і яно было такім, якім я мог бы яго ўявіць — хоць, шчыра кажучы, я не думаў, што гэта адбудзецца».
«Мне патэлефанаваў Гергей Гуяш, з якім мы даўно знаёмыя, якога я добра ведаю — ён хросны бацька майго сына, і мы маем нумары адзін аднаго», — расказаў Мадзьяр. Гуяш, які працуе кіраўніком офіса Орбана, сказаў, што Орбан хоча пагаварыць з Мадзьярам, але набярэ яго сам, з уласнага тэлефона.
Петэр Мадзьяр расказаў цікавую дэталь: ён не бярэ слухаўку падчас званкоў з незнаёмых нумароў, таму Гуяш быў вымушаны даць яму апошнія чатыры лічбы нумара Орбана, каб яго нумар стаў «знаёмым».
«Ён патэлефанаваў. Я сказаў: добры дзень, я Петэр Мадзьяр, а ён мне — а я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць. А я адказаў: я хачу падзякаваць».
Пераказаўшы змест гэтай кароткай размовы, Мадзьяр дадаў, што папрасіў Орбана разам ліквідаваць раскол у венгерскім грамадстве, хоць не ўдакладніў, як гэта павінна адбыцца.
«Я сказаў яму, што ў нас ёсць агульная адказнасць за аб’яднанне краіны», — заўважыў Петэр Мадзьяр.
Чытайце таксама:
Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана
Відэа з пераможным танцам у Будапешце сабрала за ноч больш за мільён праглядаў
У Венгрыі абвешчаны вынікі падліку 98,9% галасоў
Мадзьяр: Сіярта паехаў у МЗС знішчаць важныя дакументы
Лукашэнка паспяшаўся: Крэмль адмовіўся віншаваць Петэра Мадзьяра