БЕЛ Ł РУС

Трамп прыгразіў тапіць іранскія судны, якія яшчэ не ляжаць на дне мора

13.04.2026 / 19:07

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыстрашыў знішчаць іранскія караблі, калі яны будуць замінаць амерыканскай блакадзе Армузскага праліва.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon-Pool/Getty Images

«Вайскова-марскі флот Ірана ляжыць на дне мора, цалкам знішчаны — 158 караблёў. Тое, што мы не знішчылі, — гэта іх невялікая колькасць так званых «хуткаходных ударных караблёў», паколькі мы не лічылі іх сур’ёзнай пагрозай. Папярэджанне: калі які-небудзь з гэтых караблёў наблізіцца да нашай блакады, ён будзе неадкладна знішчаны з выкарыстаннем той жа сістэмы ліквідацыі, якую мы ўжываем супраць наркагандляроў на лодках у моры. Гэта хутка і жорстка», — напісаў Трамп у сацсетцы Truth Social.

12 красавіка Трамп абвясціў, што ЗША пачнуць блакаду Армузскага праліва пасля правалу перамоў ЗША і Ірана.

Чытайце таксама:

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу

Былы кіраўнік ЦРУ заклікаў адхіліць Трампа ад пасады прэзідэнта

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Каментары да артыкула