БЕЛ Ł РУС

Некаторым дачнікам дазволілі плаціць за электрычнасць менш

14.04.2026 / 18:25

Nashaniva.com

У Беларусі пастановай урада прынята рашэнне ўвесці асобны субсідаваны тарыф для некаторых спажыўцоў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Domovita.by

Тарыф распаўсюджваецца на людзей, якія жывуць у садовых дамках або на дачах і падключаныя да сетак энергазабеспячэння праз «Белэнерга».

Да льготнікаў адносяцца, напрыклад, пенсіянеры, якія не працуюць, інваліды III групы, а таксама іншыя асобы, якія маюць права на льготы і зарэгістраваныя па месцы знаходжання ў такіх дамах.

Для іх устаноўлены зніжаны тарыф — 0,12 рубля за кілават-гадзіну. Але каб ім карыстацца, трэба выканаць шэраг умоў: мець тэхпашпарт на дом, быць афіцыйна зарэгістраваным у ім, не мець у будынку цэнтральнага ацяплення і газазабеспячэння, а таксама мець стацыянарную электрапліту.

Чытайце таксама:

Павялічацца выплаты на дзяцей-сірот

У Беларусі збіраюцца правесці пробны перапіс насельніцтва

Увялі абмежаванні на ўвоз у Беларусь аўтамабільных акумулятараў

Каментары да артыкула