Грамадства11

У Беларусі збіраюцца правесці пробны перапіс насельніцтва

Згодна з апублікаваным законапраектам, пробны перапіс насельніцтва ў Беларусі можа праводзіцца рашэннем Савета Міністраў і павінен адбыцца не пазней чым за два гады да асноўнага перапісу, піша БелТА.

Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Гэта значыць, што канкрэтная дата не замацаваная загадзя — яе будуць вызначаць урад і дзяржаўныя органы статыстыкі. Але ёсць галоўнае абмежаванне: яна абавязкова павінна быць за 1—2 гады да асноўнага перапісу.

Падчас такога пробнага перапісу правяраюць, як працуюць усе працэдуры: анкеты, спосабы збору інфармацыі, анлайн-сістэмы і апытанні. Яго праводзяць у адным або некалькіх рэгіёнах краіны, каб адладзіць працэс перад агульнанацыянальным перапісам.

Таксама ў законапраекце пазначана, што:

  • даныя можна падаваць анлайн або праз інтэрв’ю з перапісчыкамі;
  • інфармацыя збіраецца без абавязковага пацвярджэння дакументамі;
  • удзельнічаюць людзі ад 15 гадоў;
  • звесткі пра дзяцей або асоб пад апекай падаюць дарослыя члены сям’і.

Каментары1

  • Гриша
    10.04.2026
    - Вот вам! Вот вам!

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць