У Мінску шукаюць падлетка са зламанай рукой
Раніцай 15 красавіка ў Партызанскім раёне Мінска знік падлетак. Ён выйшаў з дому ў прамежку з 8 да 10 гадзін, але да школы так і не дайшоў.
Да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена, паведамляе «Анёл».
Падлетка завуць Максім Кураш, яму 15 гадоў. Як паведамляюць знаёмыя, ён вучыцца ў сярэдняй школе №85 г. Мінска. Прыкметы: рост 150—155 сантыметраў, хударлявага целаскладу, вочы шэра-блакітныя, валасы русыя.
У хлопца гіпс на левай руцэ.
Ён быў апрануты ў чорную куртку і чорныя красоўкі, іншыя элементы адзення пакуль удакладняюцца.
Вядома, што ён можа перамяшчацца на грамадскім транспарце.
Усіх, хто валодае інфармацыяй пра зніклага чалавека, просім паведаміць па нумарах тэлефонаў ПВА «Анёл»: гарачая лінія 7733 (для ўсіх аператараў сотавай сувязі), +375 (33) 6666-033, +375 (29) 270- 77‑33 альбо 102.