БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка даў беларускае грамадзянства 230 асобам

15.04.2026 / 17:51

Nashaniva.com

Паводле паведамлення прэс-службы Лукашэнкі, ён падпісаў указ аб наданні беларускага грамадзянства 230 асобам.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

Сярод новых грамадзян — людзі з 19‑ці краін, у тым ліку Расіі, Малдовы, Казахстана, Арменіі, Сірыі, Латвіі, Турцыі і іншых дзяржаў. Найбольшая частка — выхадцы з Украіны.

Таксама адзначаецца, што сярод новых грамадзян ёсць 13 непаўналетніх. Усе яны жылі ў Беларусі не менш за пяць гадоў, валодаюць адной з дзяржаўных моў і працуюць у розных сферах.

Большасць з іх занятыя ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, гандлі і адукацыі.

Адначасова частцы заяўнікаў у грамадзянстве было адмоўлена — гаворыцца, што гэта тыя людзі, якія парушалі законы Беларусі.

Чытайце таксама:

«Нарэшце нармальны трапіўся». У Магілёве найлепшым дворнікам стаў афрыканец Ісмаіл

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

Сілавікі запатрабавалі ад былога палітзняволенага распіску, што ён не вернецца ў Беларусь

Каментары да артыкула