Грамадства11

«Нарэшце нармальны трапіўся». У Магілёве найлепшым дворнікам стаў афрыканец Ісмаіл

Ісмаіл Сума — рабочы ўчастка № 7. У 2026 годзе ён узяў камунальную вяршыню Магілёва, ды і ў 2025‑м таксама. Ягонае фота, якое вісіць на Дошцы пашаны ЖРЭУ Ленінскага раёна, паказалі ў эфіры «Беларусь 4 Магілёў», піша «МогилевОнлайн».

Нягледзячы на афрыканскія карані, Ісмаіл ужо мае беларускі пашпарт. Жыве і працуе ён у мікрараёне Юбілейны. Мясцовыя ўжо называюць яго «нашым смайлікам» і «будзільнікам».

«Прыйшоў сюды і пачаў прыбіраць. Жыхары кажуць: «Нарэшце нармальны дворнік трапіўся», — расказаае Ісмаіл.

Чаму ён стаў найлепшым?

«У яго пастаянна чысты двор. Ён адказны работнік і якасна выконвае тое, што яму даручана, — ахарактарызавала падначаленага старшы майстар. — І жыхары нашага раёна вельмі задаволеныя Ісмаілам».

«Незвычайны» дворнік прызнаецца, што працаваць, вядома, цяжка: у снег, дажджы, маразы. Ды і прырода часам сюрпрызы робіць — і згадвае мінулагодні летні ўраган, які ўсіх «падвёў». Працавалі з 5‑й раніцы раніцы. Аналагічна яшчэ да світання «выскрабаюць» снег зімой. І ўсё адно на адрас камунальных службаў вельмі шмат крытыкі, не хавае Ісмаіл.

У мінулым прыбіральшчык тэрыторый быў афіцыянтам і даўно марыць стаць кухарам. Кажа, што смачна гатуе і хоча заняцца кандытарствам ці пякарствам. А пакуль, пасля таго як вымеце ўсе вуліцы, — танцуе ў харэаграфічным ансамблі і займаецца акрабатыкай.

Каментары1

  • цветочки нам тоже нужны
    15.04.2026
    нормальный пацан.... Ещё бы себе пару нашёл, НО главное чтобы в радикальный ислам не "вдарился". Важно, что трудолюбивый, а не гитаре только играть.

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць